Прыватная жаночая прагімназія М. А. Табалевіч-Федароўскай — колішняя навучальная ўстанова ў Гомелі. Заснавана ў 1908 годзе як жаночае вучылішча, у 1911 годзе пераўтворана ў 7-класную прагімназію. Заснавальніца — Марыя Антонаўна Табалевіч-Федароўская (праваслаўная, гімназічная адукацыя)Памятная книжка Могилевской губернии на 1914 год. — Могилев губ. : Губернская типография, 1914. — Отд. II. — С. 125.. Выкладаліся тэорыя і практыка замежных моў, гімнастыка і танцы. Гімназія мела дзіцячы сад. Падпарадкоўвалася Віленскай навучальнай акрузе.
Месцілася ў будынку па Румянцаўскай вуліцы (дом Хрушчова, №43) між вярхоўем Цыганскага яра і вуліцай КаўказскайСхематический план гор. Гомеля с пригородом за линией железн. дороги и предм. Белицей [на 1913 г.] / Состав. Г. Ханин и А. Месин-Поляков. — Аб'ект 31.. Месца прыблізна адпавядае цяперашняму абшару з поўдня будынка гомельскага цырка.
Згодна са звесткамі 1914 г. ва ўстанове (уключна з садком) працавалі 22 чалавекі (9 мужчын і 13 жанчын). Апроч выкладчыкаў і класных наглядчыкаў пры ўстанове значыўся ўрач. Заснавальніца працавала адной з класных наглядчыц. Яе муж, Панцеляймон Мікалаевіч Табалевіч, выкладаў гімнастыку і танцыПамятная книжка Могилевской губернии на 1914 год. — Могилев губ. : Губернская типография, 1914. — Отд. II. — С. 125-126..
Літаратура
Катэгорыя:Гімназіі Расійскай імперыі Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Гомеля Катэгорыя:Віленская навучальная акруга Катэгорыя:1908 год у Гомелі Катэгорыя:З’явіліся ў 1908 годзе