Яўген Маркавіч Вольман (1 мая 1883, Мінск — снежань 1943, Аўшвіц) — расійскі мікрабіёлаг, доктар медыцыны.

Біяграфія Скончыў медыцынскі факультэт Льежскага ўніверсітэта.

У 1909—1919 гг. працаваў у Пастэраўскім інстытуце у лабараторыі Ільі Мечнікава.

У перыяд Першай сусветнай вайны — урач на Усходнім фронце і ў Афрыцы.

З 1919 г. — кіраўнік лабараторыі ў Пастэраўскім інстытуце. У 1929—1932 гг. узначальваў Інстытут санітас (Сант’яга, Чылі). З 1932 года кіраваў аддзелам у Пастэраўскім інстытуце.

Падчас Другой сусветнай вайны заставаўся на сваёй пасадзе ў Парыжы. Схоплены фашысцкімі акупантамі і забіты ў Асвенціме.

Сям’я Жонка — Лізавета Вольман (нар. 1888, Мінск), доктар фізіка-хімічных навук Льежскага ўніверсітэта, праводзіла даследаванні таксама і ў Інстытуце Пастэра. У 1943 годзе загінула падчас дэпартацыі ў Асвенцім.

Сын — І. Я. Вольман — вядомы французскі біёлаг, намеснік дырэктара Інстытута Пастэра.

Навуковая дзейнасць Вывучаў фагацытоз, пратэоліз, пытанні прымянення мікраарганізмаў у вытворчасці вітамінаў A і B.

У 1927 апублікаваў у працах Інстытута працу «Recherches sur la Bactériophagie» («Даследаванні ў галіне бактэрыяфагіі»). Высунуў гіпотэзу аб заразным і спадчынным характары бактэрыяфагаў; аўтар канцэпцыі аб паходжанні бактэрыяфагаў.

Падчас Другой сусветнай вайны займаўся вытворчасцю процігангрэнознай сыроваткі.

Выбраныя працы

Recherches sur la Bactériophagie (1927)

Спасылкі

(тот же текст )

Катэгорыя:Медыкі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Мікрабіёлагі Францыі