Ранбір Радж Капу́р (, ; ,  — , ) — індыйскі рэжысёр, прадзюсар, акцёр тэатра і кіно. Набыў вядомасць дзякуючы рамантычным кінастужкам з сацыяльным гучаннем. На радзіме Радж Капур сабраў усе існуючыя ўзнагароды і рэгаліі. Вядомы як «індыйскі Чарлі Чаплін», «бацька індыйскага кіно» і «легендарны шоумен». Самы вядомы прадстаўнік дынастыі Капураў, якая працуе ў кіно на хіндзі з канца 1920-х гадоў.

Катэгорыя:Кінарэжысёры Індыі