Аляксей Мікалаевіч Мінін (, в. Малое Кратова, Пінежскі раён, Архангельская вобласць, Расія — ?) — спецыяліст у галіне драўніназнаўства, тэхналогіі і абсталявання дрэваапрацоўкі. Кандыдат тэхнічных навук (1956), прафесар (1973).

Біяграфія Скончыў Архангельскі лесатэхнічны інстытут (1940).

Працаваў на Віцебскім фанерным заводзе (з 1940), Паволжскім фанерным заводзе (г. Зеленадольск, Татарстан, 1941—1948), Беларускім тэхналагічным інстытуце (з 1949, кафедра тэхналогіі клеяных матэрыялаў і пліт, у 1961—1981 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: выкарыстанне адходаў драўнянаў вытворчасці; аперацыйны разлік сыравіны ў фанернай вытворчасці.

Бібліяграфія Исследование влияния основных факторов на физико-механические свойства брикетов из опилок хвойных пород без добавления вяжущих или желатинирующих веществ с целью выявления оптимальных промышленных режимов брикетирования : автореферат диссертации … кандидата технических наук / А. Н. Минин. — Минск, 1956.

Літаратура Мінін Аляксей Мікалаевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1974. — Т. 11. — С. 641.