Увечары 23 снежня 2022 года ў Кемерава (Расія) загарэўся прыватны дом, які дзейнічаў як незаконны , у выніку чаго 22 чалавекі загінулі і шасцёра атрымалі раненні.

Напярэдадні У 2021 годзе МНС РФ прапанавала ўвесці спецыяльны рэестр для дамоў састарэлых і хоспісаў. Прычынай таму стала серыя пажараў у Санкт-Пецярбургу, Маскве, Краснагорску (Маскоўская вобласць), (Башкартастан) і (Цюменская вобласць). У студзені, за 12 месяцаў да трагедыі ў Кемерава, у горадзе згарэў пансіянат «Залаты век» — чатыры чалавекі загінулі.

Пажар і ахвяры Увечары 23 снежня на вуліцы Таўрычаская пачаўся пажар у прыватным сацыяльным прытулку. Ратавальнікамі ён быў кваліфікаваны як пажар падвышанай складанасці. Прычынай узгарання магла стаць няспраўная печ (у будынку было пячное ацяпленне) альбо няспраўнасць электранагравальніка або электраправодкі. Да 23:15 па мясцовым часе пажар быў патушаны.

Першапачаткова паведамлялася пра чатырох загінулых і двух параненых. Пазней МНС паведаміла пра шэсць загінулых. са спасылкай на экстранныя службы павялічыў колькасць ахвяр спачатку да дзевяці, а затым да 11. Станам на 24 снежня пацверджана смерць 20 чалавек.

Наступствы Губернатар Кемераўскай вобласці паведаміў, што на наступным тыдні будуць правераны ўсе рэгіянальныя дамы састарэлых, асабліва прыватныя. распачаў крымінальную справу па факце пажару ў Кемерава. Па падазрэнні ў кіраванні і арганізацыі незаконнага дома састарэлых быў затрыманы евангелічны святар.

Гл. таксама

Пажар у кафэ «Палігон»

Катэгорыя:Падзеі 23 снежня Катэгорыя:Снежань 2022 года Катэгорыя:2022 год у Расіі Катэгорыя:Кемерава Катэгорыя:Катастрофы ў Расіі Катэгорыя:Катастрофы 2022 года Катэгорыя:Пажары