Тале́да () — горад у цэнтральнай частцы Іспаніі, сталіца правінцыі Таледа і аўтаномнай супольнасці Кастылія — Ла-Манча. Размешчаны да паўднёва-захаду ад Мадрыда на рацэ Таха і з’яўляецца цэнтрам архіепіскапства. Насельніцтва ў 2007 годзе складала жыхароў. У 1986 годзе гістарычны горад Таледа быў уключаны ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гісторыя

Першыя пастаянныя паселішчы на тэрыторыі горада былі крэпасцямі, узведзенымі ў эпоху кельта-іберыйцаў. У 192 годзе да н.э. рымляне заснавалі тут фарпост Талетум (). Дзякуючы знаходжанню жалезнай руды каля горада, Таледа ператварыўся ў значны пасёлак, які чаканіў уласныя манеты. Раскопкі шыкоўных віл таго часу сведчаць аб глыбокай раманізацыі паселішча, якое мела свой акведук, да сённяшняга дня цалкам разбураны.

Пасля першых нападаў варвараў былі ўмацаваны антычныя сцены. У 411 годзе горад кароткачасова захапілі аланы. У 418 годзе ён перайшоў да вестготаў і заставаўся іх сталіцай да 711 года. За гэты час Таледа стаў цэнтрам каталіцкага архібіскупства. У Сярэднявеччы Таледскія архібіскупы мелі ўласнае войска і прымалі ўдзел у Рэканкісце і ў іншых ваенных аперацыях іспанскіх каралёў.

Маўры заваявалі сталіцу дзяржавы вестготаў у 712 годзе. Росквіт Таледа пад імем Талайтола прыйшоўся на час іх панавання. Альфонс VI заваяваў горад 25 мая 1085 года. Таледа стаў адной з рэзідэнцый каралёў Кастыліі і заставаўся ёю да 1561 года, пакуль Філіп II не перанёс сваю рэзідэнцыю на 71 км у Мадрыд, які ляжыць якраз пасярод Пірэнейскага паўвострава і прыкладна на аднолькавай адлегласці ад усіх партоў. Аднак Таледа застаўся рэлігійным цэнтрам.

Насельніцтва

Знакамітыя жыхары Эль Грэка жыў у Таледа з 1577 года да сваёй смерці ў 1614 годзе і стварыў тут шматлікія шэдэўры, у тым ліку «Пахаванне графа Оргаса» ў царкве Санта-Томэ.

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы Хуана I Вар’ятка (1479—1555) — каралева Кастыліі і Леона Ільдэфонс Таледскі (607—667) — святы, архіепіскап Таледскі, абат Таледскага бенедыкцінскага манастыра Роберт дэ Нола — каталонскі кухар, аўтара першай друкаванай кнігі рэцэптаў на каталанскай мове

Зноскі

Літаратура

Толе́до // Словарь географических названий зарубежных стран / отв. ред. А. М. Комков. — 3-е изд., перераб. и доп. — М. : Недра, 1986. — С. 369. — 459 с. — 70 000 экз.

Спасылкі

Афіцыйны сайт Легенды Таледа

Катэгорыя:Гарады аўтаномнай супольнасці Кастылія — Ла-Манча

Катэгорыя:Муніцыпалітэты правінцыі Таледа