Эльвіра Ціханаўна Круцько (нар. , г. п. Бешанковічы, Віцебская вобласць) — беларуская спецыялістка ў галіне хіміі і тэхналогіі палімераў. Доктар тэхнічных навук (2003), кандыдат хімічных навук (1978), прафесар (2004).

Біяграфія Скончыла Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава (спецыяльнасць «Хімічная тэхналогія перапрацоўкі нафты і газу», 1971).

Працавала ў Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі АН БССР (з 1971), Беларускім рэспубліканскім фондзе фундаментальных даследаванняў (з 1992), БДТУ (з 1996, кафедра палімерных кампазіцыйных матэрыялаў, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: хімія і тэхналогія алігамераў і высокамалекулярных злучэнняў; сінтэз арганічных рэчываў; хімічная кінетыка; хімічная мадыфікацыя палімераў і кампазітаў; перапрацоўка палімераў і алігамераў; сінтэз манамераў, алігамераў, палімераў; лакафарбавыя матэрыялы; плёнкаўтваральныя рэчывы; палімерныя кампазіцыйныя матэрыялы, плёнкі, валокны, пакрыцці; полііміды; палімерныя матэрыялы ў тэхналогіі мікраэлектронікі.

Узнагароды Нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2006), медаль «За працоўныя заслугі» (2015) і інш.

Бібліяграфія Технологические и физико-химические принципы создания пленкообразующих полиимидных материалов с заданными эксплуатационными свойствами : диссертация … доктора технических наук : 05.17.06 : защищена 11.10.2002 : утверждена 04.06.2003 / Крутько Эльвира Тихоновна. ― Минск, 2002.

Літаратура Крутько Эльвира Тихоновна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 322.

Круцько Эльвіра Ціханаўна // Хто ёсць хто у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2010. — С. 73.

Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Хімікі Беларусі Катэгорыя:Матэрыялазнаўцы СССР Катэгорыя:Матэрыялазнаўцы Беларусі