Санджа́й Лі́ла Бханса́лі (, хіндзі संजय लीला भंसाली, нар. года, Бамбей, Індыя) — індыйскі рэжысёр, прадзюсар, сцэнарыст і кампазітар. Выпускнік інстытута кінематаграфіі і тэлебачання Індыі, вучань вядомага на ўвесь свет кінарэжысёра, акцёра і крытыка Раджа Капура. Бхансалі прыняў другое імя «Ліла», як даніну павагі сваёй маці Ліле Бхансалі. У 2015 годзе быў узнагароджаны чацвёртай па вышыні цывільнай узнагародай Індыі — Падма Шры.