Антон Уладзіміравіч Станке́віч (7 ліпеня ці 13 чэрвеня 1862 — 17 кастрычніка 1919) — расійскі і савецкі ваенны дзеяч, удзельнік Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў, генерал-маёр (1917).
Біяграфія Нарадзіўся ў маёнтку Губіна (сучасная вёска ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі) ў дваранскай сям’і. Атрымаў хатнюю адукацыю. На ваеннай службе з 1878 года. У 1880 годзе скончыў Віленскае пяхотнае юнкерскае вучылішча. Камандаваў ротай, батальёнам. Скончыў афіцэрскую стралковую школу. У час Першай сусветнай вайны ў 1914—1917 гадах камандаваў 329-м пяхотным Бузулукскім палком. У 1917 годзе быў прызначаны камандуючым брыгадай 62-й пяхотнай дывізіі і атрымаў званне генерал-маёр.
У 1918 годзе А. У. Станкевіч добраахвотна ўступіў у Чырвоную Армію. З 1919 года прымаў удзел у баявых дзеяннях на Паўднёвым фронце. Займаў пасады камандзіра атрада, дывізіі, групы войскаў, у чэрвені — кастрычніку 1919 года — памочніка камандуючага 13-й арміяй. 13 кастрычніка 1919 года ў час баёў каля горада Арол трапіў у палон да белых. Адмовіўся супрацоўнічаць з імі і 17 кастрычніка па прыгавору ваенна-палявога суда быў павешаны.
Пасля разгрому белых пад Арлом цела А. У. Станкевіча было перавезена ў Маскву і пахавана ў магіле каля Крамлёўскай сцяны на Краснай плошчы.
Узнагароды Ордэн Святога Станіслава 2-й ступені (1905) Ордэн Святой Ганны 2-й ступені (1908) Ордэн Святога Уладзіміра 4-й ступені (1911) Залатая зброя з надпісам «За храбрасць» (1915) Ордэн Чырвонага Сцяга (1920, пасмяротна)
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Генерал-маёры (Расійская імперыя) Катэгорыя:Военачальнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Царскія афіцэры на службе ў РСЧА Катэгорыя:Загінулі ў Грамадзянскую вайну ў Расіі Катэгорыя:Пахаваныя ў некропалі каля Крамлёўскай сцяны