Людміла Іванаўна Красоўская (нар. , г. п. Любча, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) — беларуская спецыялістка ў галіне тэарэтычных асноў цеплатэхнікі. Доктар тэхнічных навук (2001), прафесар.
Біяграфія Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Хімія», 1971), Беларускі тэхналагічны інстытут (аспірантура, спецыяльнасць «Тэхналогія неарганічных рэчываў», 1980).
Працавала ў Інстытуце цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі (1977—2002), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (2002—2014, факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі, кафедра фізічнай і калоіднай хіміі, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: плазмахімія; тэарэтычныя даследаванні па праблемах сінтэзу і вывучэння ўласцівасцей вугляродных нанаструктур; малекулярна-дынамічныя даследаванні фарміравання і трасфармацыі вугляродных нанатрубак; даследаванне механізму ўтварэння вугляродных нанаструктур на часціцах нікелевага каталізатара; разлік канстанты скарасцей узаемадзеяння нанатрубак з нізкамалекулярнымі вугляроднымі кампанентамі.
Узнагароды Ганаровая грамата АН Беларускай ССР (1981).
Бібліяграфія Теплофизические и теплотехнические основы плазмохимических процессов в трехструйных электродуговых реакторах : диссертация … доктора технических наук : 05.14.05 : защищена 28.09.2000 : утверждена 11.04.2001 / Красовская Людмила Ивановна. — Минск, 2000. Плазмохимические процессы в трехструйных электродуговых реакторах / Л. И. Красовская, А. Л. Моссэ. — Минск, 2000. Моделирование формирования плазменных потоков в реакторах с трехструйными камерами смешения / Л. И. Красовская, М. А. Брич. — Минск, 1999.
Літаратура Красовская Людмила Ивановна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 275.
Катэгорыя:Фізікахімікі СССР Катэгорыя:Фізікахімікі Беларусі