Джэй Лаўстан (, пры нараджэнні - Якаў Лібштэйн; , мястэчка Моўчадзь, Слонімскі павет, Гродзенская губерня, Расійская імперыя — , Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі прафсаюзны і камуністычны дзеяч (у наступстве - антыкамуніст) яўрэйскага паходжання, народжаны на тэрыторыі сучаснай Беларусі. З'яўляўся генеральным сакратаром ЦК КП ЗША з 1927 па 1929 год.

Біяграфія Якаў Лібштэйн нарадзіўся ў мястэчку Моўчадзь (цяпер - вёска Моўчадзь Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і рабіна. У 1907 годзе сям’я Лібштэйна эмігравала ў Злучаныя Штаты Амерыкі і пасялілася ў Нью-Ёрку.

У ЗША Якаб Лібштэйн уступіў у камуністычную партыю ЗША і ў 1919 годзе змяніў імя на «Джэй Лаўстан».

Пасля смерці Чарльза Рутэнберга ў 1927 годзе, Лаўстан быў абраны генеральным сакратаром ЦК КП ЗША. У 1929 годзе Лаўстан пераехаў у Маскву для працы ў выканкаме Камінтэрна. Праз месяц пасля пераезду ён пакінуў Маскву і быў выключаны з партыі за «правы ўхіл» і сувязі з Бухарыным. Адразу пасля выключэння, Лаўстан стварыў сваю , якая пад рознымі імёнамі праіснавала да 1940 года.

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны, Джэй Лаўстан заняўся прафсаюзнай дзейнасцю. Сумесна з Давідам Дубінскім і Ірвінгам Браўнам, Лаўстан стаў змагацца з уплывам камуністаў на прафсаюзы ў Заходняй Германіі, Францыі і Італіі. У пачатку 1950-х гадоў гэтая дзейнасць стала таемна фінансавацца ЦРУElena Danielson, "A Fierce, Freedom-Loving Man, " Hoover Digest, issue 1999#1, 30 студзеня 1999.. У 1969 годзе Лаўстан стаў кіраўніком міжнароднага аддзела АФП-КВП, праз які ажыццяўлялася таемнае фінансаванне ЦРУ антыкамуністычнай дзейнасці ў розных краінахVictor Reuther The Brothers Reuther and the Story of the UAW. Boston: Houghton Mifflin, 1976; pgs. 411—427.. Ён займаў гэтую пасаду да 1974 годаTed Morgan, A Covert Life: Jay Lovestone: Communist, Anti-Communist, and Spymaster. New York: Random House, 1999; pp. 351.

Лаўстан памёр 7 сакавіка 1990 года ва ўзросце 92 гадоў. Яго дасье ў ФБР налічвае больш за 5700 старонак.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Гродзенскай губерні Катэгорыя:Памерлі ў Нью-Ёрку Катэгорыя:Прафсаюзныя дзеячы ЗША