Аляксандр Вячаслававіч Куранкоў (; нар. 2 чэрвеня 1972, Маскоўская вобласць, РСФСР, СССР) — расійскі дзяржаўны дзеяч. Міністр па справах грамадзянскай абароны, надзвычайных сітуацыях і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў з 25 мая 2022 года, генерал-лейтэнант (2022). Член Савета Бяспекі Расійскай Федэрацыі з 30 мая 2022 года.
Біяграфія Нарадзіўся ў Маскоўскай вобласці. Скончыў Маскоўскую дзяржаўную акадэмію фізічнай культуры у 1998 і Маскоўскі псіхолага-сацыяльны інстытут у 2004, у 2021 годзе — Вышэйшыя курсы пры Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, атрымаўшы воінскае званне генерал-маёр.
Працаваў настаўнікам фізічнай культуры ў школе № 312 Масквы з 1995 па 1999 год. У 1999 годзе паступіў на службу ў органы дзяржаўнай бяспекі. Служыў у ФСБ з 1999 па 2002 год і ў Федэральнай службе аховы (2002—2021; у прыватнасці, працаваў у ахове прэм’ер-міністра Віктара Зубкова), пазней перайшоў у Расгвардыю, дзе быў спачатку памочнікам, а потым намеснікам кіраўніка ведамства Віктара Золатава (2021—2022) і адказваў за пытанні, звязаныя з баявой падрыхтоўкай супрацоўнікаў. Паводле звестак РБК, з 2015 года займаў пасаду ад’ютанта Уладзіміра Пуціна, пазней — пасаду старэйшага ад’ютанта. Узнагароджаны медалём ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені.
23 мая 2022 года Уладзімір Пуцін прапанаваў прызначыць Куранкова міністрам па надзвычайных сітуацыях. Па словах прэс-сакратара кіраўніка дзяржавы Дзмітрыя Пяскова, выбар кандыдатуры абумоўлены тым, што «Пуцін добра асабіста ведае Куранкова. І выбар азначае, што, на думку кіраўніка дзяржавы, асабістыя, службовыя, прафесійныя якасці Куранкова дазволяць найлепшым чынам выконваць гэтыя функцыі». Кандыдатура Куранкова была ўхвалена Саветам Федэрацыі 25 мая і ў гэты ж дзень Указам Прэзідэнта ён быў прызначаны міністрам Расійскай Федэрацыі па справах грамадзянскай абароны, надзвычайных сітуацыях і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў.
З 30 мая 2022 года — член Савета Бяспекі Расійскай Федэрацыі.
2 чэрвеня 2022 года прысвоена воінскае званне генерал-лейтэнант.
З 21 кастрычніка 2022 года член Каардынацыйнага савета пры Урадзе Расійскай Федэрацыі па забеспячэнню патрэбы Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, іншых войскаў, воінскіх фарміраванняў і органаўУказ Президента Российской Федерации от 21.10.2022 № 763 «О Координационном совете при Правительстве Российской Федерации по обеспечению потребностей Вооруженных Сил Российской Федерации, других войск, воинских формирований и органов».
Санкцыі 16 снежня 2022 года, на фоне ўварвання Расіі ва Украіну, унесены ў санкцыйны спіс Еўрасаюза за падтрымку, рэалізацыі дзеянняў і палітыкі, якая падрывае тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт і незалежнасць Украіны.
Крытыка Прыбыўшы ў Арэнбургскую вобласць у складзе урадавай камісіі, у інтэрв'ю дзяржаўным тэлеканалам, абвінаваціў мясцовае насельніцтва вобласці ў сабатажы эвакуацыі, пра якую не было абвешчана афіцыйнымі ўладамі.
Узнагароды
Медаль ордэна «за заслугі перад Айчынай» II ступені (2015); Медаль Суворава; Медаль «За адзнаку пры выкананні спецыяльных заданняў» (ФСА); Медаль «За воінскую доблесць» (ФСА); Медалі «За адзнаку ў ваеннай службе» (ФСА) I, II і III ступеняў; Медаль «100 гадоў органам дзяржаўнай бяспекі» (ФСА); Медаль «125 гадоў органам дзяржаўнай аховы Расіі» (ФСА); Нагрудны знак «За службу ў ФСА Расіі»; Медаль «За вяртанне Крыма».
Спасылкі
Біяграфія на сайце МНС Расіі Біяграфія на сайце ТАСС
Катэгорыя:Члены Савета бяспекі Расіі Катэгорыя:Педагогі Расіі