Павець, Паветка — у беларусаў гаспадарчая пабудова на сялянскім двары для захоўвання сельскагаспадарчых прылад (калёс, саней і інш. начыння), а таксама дроў. Найчасцей бываюць адкрытыя (у выглядзе навеса) ці агароджаныя дошкамі. Аснову каркаснай канструкцыі складаюць слупы (сохі, паўсошкі) або крыжы, злучаныя паміж сабой суцэльным бервяном (правілам), на якое навешваюцца кроквы. Паверх крокваў прымацоўваюцца латы пад пакрыццё 1- або 2-схільнай страхі. Звычайна займае свабоднае месца паміж дзвюма пабудовамі. Павеці, дзе захоўваецца сельскагаспадарчы інвентар, звычайна называюць вазоўняй ці абозняй, для дроў — дрывотняй або дрывотнікам. Пашырана па ўсёй Беларусі.
Гл. таксама Абарог Азярод Гумно Пуня Пярэплат Сцірта
Літаратура
Лакотка, А. І. На тым гумнішчы…//Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 4/1981
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні