Лехтэ Хайнсалу (; нар. , Хааслава, Тартумаа) — эстонская пісьменніца і палітык. З’яўляецца адным з прадстаўнікоў эстонскай грамадскасці, якія падпісалі «Ліст 40». Яна належыць да «Клуба 20 жніўня», які аб’яднаў дэпутатаў Вярхоўнага Савета Эстонскай Рэспублікі 20 жніўня 1991 года ў прыняцці рашэння аб аднаўленні незалежнасці Эстонскай Рэспублікі. Ганаровы грамадзянін Тарту.

Біяграфія Нарадзілася 31 кастрычніка 1938 года ў муніцыпалітэце Хааслава, Тартускі павет.

У 1956 годзе скончыла Тартускую сярэднюю школу № 2, а ў 1961 годзе — факультэт гісторыі і вывучэння мовы ў Тартускім дзяржаўным універсітэце па эстонскай філалогіі. З 1958 года з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Эстоніі. У эпоху Эстонскай ССР Лехтэ Хайнсалу працавала ў газеце «Эдасі», пазней яна працавала на Тартускім машынабудаўнічым заводзе і выкладала сваю родную мову ў некалькіх школах Тарту. Таксама на працягу васьмі гадоў яна працавала ў ETV Tartu і з’яўлялася аўтарам сцэнара некалькіх серыялаў (напрыклад, «Lapsesuu»).

У 1980 годзе апынулася сярод падпісантаў «Ліста сарака». З 1981 па 1990 гады ўзначальвала Тартускае аддзяленне Саюза пісьменнікаў Эстоніі. У 1993—2003 гадах выкладала стылістыку ў Духоўнай акадэміі ў Тарту.

Апублікавала мноства зборнікаў вершаў, раманаў і дзіцячых кніг і атрымала шматлікія літаратурныя прызы.

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР Катэгорыя:Пісьменніцы Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Пісьменнікі Эстоніі Катэгорыя:Драматургі Эстоніі Катэгорыя:Сцэнарысты Эстоніі Катэгорыя:Эстонскамоўныя пісьменнікі