Іван Пятровіч Вараб’ёў (, в. Боркі, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць — ) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1996), прафесар (2003).
Біяграфія Скончыў Цалінаградскі сельскагаспадарчы інстытут (спецыяльнасць «Аграномія», 1969).
Працаваў на сельскагаспадарчых прадпрыемствах; у Казахскім навукова-даследчым інстытуце эканомікі і арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці (Алматы, больш за дваццаць гадоў); Беларускім НДІ эканомікі і інфармацыі аграпрамысловага комплексу (Мінск; 1999—2002, загадчык аддзела); Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (2002—2022; інжынерна-эканамічны факультэт, кафедра эканомікі і кіравання на прадпрыемствах, прафесар, у 2003—2008 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: фарміраванне эфектыўнага эканамічнага механізма гаспадарання ў галінах эканомікі Беларусі; фарміраванне эфектыўнага канкурэнтнага асяроддзя гаспадарання; фарміраванне кааператыўна-інтэграцыйных структур ў галінах эканомікі.
Узнагароды Ганаровыя граматы Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь (2010), Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь (2010) і інш.
Бібліяграфія Формирование продовольственного рынка в Северном Казахстане : автореферат диссертации … доктора экономических наук : 08.00.05 / Воробьев Иван Петрович. ― Акмола, 1995.
Літаратура
Воробьев Иван Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 806. Вараб’ёў Іван Пятровіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2010. — С. 136 : фота. Воробьев Иван Петрович // Аграрно-экономическая мысль Беларуси начала XXI века: персональный состав, направления исследований и научные результаты. — Минск, 2006. — С. 11—12.
Катэгорыя:Эканамісты СССР Катэгорыя:Эканамісты Казахстана Катэгорыя:Эканамісты Беларусі