Авіяцыйны комплекс радыёвыяўлення і навядзення — электронная сістэма разведкі і кіравання, якая ўсталёўваецца на лятальным сродку і прызначаная для далёкага выяўлення аб’ектаў праціўніка (у паветры, на зямлі, на вадзе), навядзення на іх сродкаў паражэння або перахопу, а таксама каардынацыі дзеянняў сіл саюзнікаў і сумежных задач. Падобныя сістэмы разлічаны на выкарыстанне ў баявых дзеяннях.
У рускамоўнай літаратуры выкарыстоўваецца скарачэнне ДРЛОиУ ( — «сістэма далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання»), у англамоўнай — AEW&C ( — «ранняе папярэджанне і кіраванне ў паветры»). Спрошчаныя сістэмы, якія ажыццяўляюць толькі выяўленне цэляў, але не кіраванне, абазначаюцца ДРЛА ( — «сістэма далёкага радыёлакацыйнага выяўлення») (AEW, — «ранняе папярэджанне ў паветры») і адрозніваюцца якасцю дапаможнай апаратуры, сістэм сувязі, а таксама колькасцю аператараў. Часта ўжываецца тэрмін АВАКС [ава́кс] (AWACS, — «авіяцыйная сістэма папярэджання і кантролю»), які стаў сінонімам AEW&C, але першапачаткова абазначаў канкрэтную сістэму для самалётаў . У беларускай мове выкарыстоўваецца абрэвіятура з рускамоўнай назвы: адпаведна ДРЛВ і ДРЛВіК.
Апісанне Структурна ўсе авіяцыйныя комплексы радыёвыяўлення і навядзення складаюцца з лятальнага апарата (часцей за ўсё самалёт, аднак існуюць серыйныя сістэмы, якія базуюцца на верталётах — гл. — і нават на дырыжаблях ), магутнага радыёлакатара, дапаможнай апаратуры і сродкаў сувязі.
Лятальны апарат выбіраецца з тым разлікам, каб у яго фюзеляжы хапіла месца для апаратуры і аператараў, а магутнасць электрасістэмы дазваляла засілкоўваць РЛС. Гэта абумоўлівае выбар у якасці носьбітаў серыйных або бамбардзіроўшчыкаў (хоць існуюць і лятальныя апараты, створаныя адмыслова пад гэта прымяненне — напрыклад, палубны ).
Найбольш выкарыстанай цяпер з’яўляецца кампаноўка, упершыню выкарыстаная ў 1941 годзе на эксперыментальным , пры якой антэна радыёлакатара размешчана над фюзеляжам, а камплект апаратуры і персанал — у грузавым адсеку. Пазней такая кампаноўка была ўжытая ў савецкім комплексе «Ліяна» — самалёце ДРЛВ Ту-126. Аднак існуюць і іншыя варыянты размяшчэння абсталявання — выкарыстанне падоўжных або вярчальных плоскасцяў ; антэн, разнесеных па корпусу лятальнага апарата.
Вялікая магутнасць радыёлакатара дае магчымасць праводзіць далёкае выяўленне і суправаджэнне цэляў, знаходзячыся па-за зонай дзеяння большасці комплексаў стацыянарнай СПА і супрацьпаветраных ракет знішчальнай авіяцыі праціўніка. Аднак сам комплекс раыдёвыяўлення добра прыкметны для праціўніка (бо з’яўляецца крыніцай магутнага радыёхвалевага выпраменьвання, а таксама радыё- і ІЧ-кантрасны), невялікія хуткасці і непаваротлівасць самалётаў-носьбітаў робяць іх зручнай мішэнню, а высокая значнасць і кошт такіх сістэм азначае, што авіяцыйныя комплексы радыёвыяўлення з’яўляюцца высокапрыярытэтнымі цэлямі. Усё гэта прыводзіць да таго, што ў рэальных умовах комплексы радыёвыяўлення без прыкрыцця сістэмамі СПА або знішчальнай авіяцыяй не прымяняюцца.
Літаратура
Евгений Климович, Михаил Никольский. Развитие и применение самолётов дальнего радиолокационного обнаружения и управления // Авиация и космонавтика : журнал. — 2000. — № 2. — С. 18-31.
Спасылкі
Сирийская кампания и китайский опыт — ДРЛОиУ ВВС НОАК // НГ, 15 декабря 2017.
Катэгорыя:Ваенная авіяцыя Катэгорыя:Радыёлакацыйныя станцыі