Анфілада альбо анфіладная кампазіцыя — тып размяшчэння сумежных пакояў у інтэр'еры, калі міжпакаёвыя дзвярныя праёмы знаходзяцца па адной прамой лініі і ўтвараюць скразны праход.
Інтэр’ерныя анфілады жылых і парадных памяшканняў атрымалі шырокае распаўсюджанне ў архітэктуры барока і класіцызму. Манументальныя прасторавыя анфілады ўвасоблены ў структуры гарадоў, закладзеных у эпоху класіцызму. Разнастайнасць анфілад шырока выкарыстоўваецца ў сакральнай архітэктуры ўсіх культур.
Літаратура Кулагін А. М. Анфілада //
Спасылкі
Катэгорыя:Інтэр’ер Катэгорыя:Архітэктура барока