Анатоль Давыдавіч Янушка (, в. Цялядавічы, Капыльскі раён, Мінская вобласць — ) — беларускі лесавод, эканаміст. Доктар сельскагаспадарчых навук (1994), прафесар (1978). Заснавальнік і член рэдкалегій часопіса «Лесное и охотничье хозяйство» (Мінск), «Белорусской лесной газеты» (Мінск).
Біяграфія Скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут імя С. М. Кірава (1954), Інстытут лесу АН БССР (аспірантура, 0000).
Працаваў у Крымскім дзяржаўным запаведніке (1964—1967), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (1954—1964 і 1967—2008, інжынерна-эканамічны факультэт, кафедра эканомікі прыродакарыстання і менеджменту, прафесар, у 1967—1993 — загадчык кафедры эканомікі і арганізацыі вытворчасці, 1968—1985 — прарэктар па навуковай рабоце).
Навуковыя інтарэсы: эканоміка і арганізацыя вытворчасці на прадпрыемствах лясной гаспадаркі; паляпшэнне прадукцыйнасці і якаснага складу лясоў.
Узнагароды Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР (1980).
Бібліяграфія Лесные ресурсы Беларуси и основы их рационального использования и воспроизводства в условиях рыночной экономики : автореферат диссертации … доктора сельскохозяйственных наук : 06.03.02 / Янушко Анатолий Давыдович. — Минск, 1993. Лиственница в лесах БССР и перспективы ее разведения : автореферат диссертации … кандидата сельскохозяйственных наук / А. Д. Янушко. — Рига, 1962.
Літаратура Янушка Анатоль Давыдавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 276. Янушка Анатоль Давыдавіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2004. — С. 117.