Чашніцкая партызанская брыгада «Дубава» — партызанская брыгада, створаная 28 жніўня 1942 года на базе вылучанага з брыгады «Смерць фашызму» (пазней імя В. І. Чапаева) 9-га (камандзір Ф. Ф. Дуброўскі і асобнага 68-га (камандзір У. Е. Лабанок) атрадаў, якія дзейнічалі з красавіка 1942 года ў Лепельскім, Ушацкім і Чашніцкім раёнах. Брыгада дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Ушацкага, Лепельскага, Чашніцкага, Бешанковіцкага, Халопеніцкага і Бягомльскага раёнаў. 28 чэрвеня 1944 года брыгада (1808 партызан, 15 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру брыгады Дуброўскаму і камісару брыгады Лабанку было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Склад У ліпені 1943 года частка атрадаў брыгады [3-і, 4-ы, 8-ы, 9-ы, 13-ы і частка артылерыйскага дывізіёна] былі вылучаны для арганізацыі Лепельскай партызанскай брыгады імя І. В. Сталіна. На дату злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі: 1-ы атрад; 2-і атрад; 3-і атрад імя Дзідзенкікамандзір атрада М. М. Дзідзенка, загінуў; 4-ы атрад; 5-ы атрад; 6-ы атрад імя Віткокамандзір атрада В. Ф. Вітко, загінуў; 7-ы атрад; 8-ы атрад; 9-ы атрад; 10-ы атрад; 11-ы атрад; 12-ы атрад; 13-ы атрад; 14-ы атрад; 15-ы атрад.
Камандаванне Камандзір Ф. Ф. Дуброўскі (Дубаў)
Камісары У. Е. Лабанок; М. В. Старынскі; С. Я. Барадаўкін
Начальнікі штаба С. Я. Барадаўкін; П. К. Шарко
Гісторыя Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунках Полацк — Маладзечна, Орша — Лепель. У час аперацыі «Канцэрт» падарвалі каля 2 тысяч рэек. Вялі баі па вызваленню тэрыторыі Лепельскага, Чашніцкага, Ушацкага раёнаў. У верасні 1942 года правялі некалькі наступальных аперацый на гарнізоны ў Ушачах, што прымусіла гітлераўцаў пакінуць гарадскі пасёлак. У студзені 1943 года вялі баі за вёску Пышна, у сакавіку разбілі гарнізон на станцыі Чашнікі, у красавіку нанеслі адначасовы ўдар па нямецкіх гарнізонах у вёсках Забалацце, Студзёнка, Юркоўшчына Лепельскага раёна. У ліпені 1943 года разбілі гарнізоны ў вёсках Цяпіна, Варкі, Залессе Чашніцкага раёна. У кастрычніку 1943 разам з Лепельскай брыгадай імя Сталіна ўдзельнічалі ў штурме гарнізона ў Лепелі. У маі — чэрвені 1943 года падчас нямецкіх карных экспедыцый удзельнічалі ў баях у раёне вёсак Пышна — Тартак — Лагі — Заазер’е. У маі — чэрвені 1944 года ўтрымлівалі лінію абароны каля вёсак Валова Гара — Домжарыцы — Саўскі Бор Лепельскага і Бягомльскага раёнаў; прарвалі блакаду ў раёне вёсак Макаўе — Мажніцы Бягомльскага раёна. У чэрвені 1944 года разам з часцямі Чырвонай Арміі наносілі ўдары па праціўніку ў раёне Чашнікі — Лукомль.
Памяць У 1965 годзе ў вёсцы Антунова Ушацкага раёна быў устаноўлены мемарыяльны знак, у 1967 годзе каля вёскі Бароўка 2 Лепельскага раёна была пастаўлена стэла, у 1971 годзе каля вёскі Завыдрына Ушацкага раёна — стэла, у 1974 годзе ў вёсцы Пышна Лепельскага раёна ўстаноўлена мемарыяльная дошка, у 1975 годзе ў вёсцы Забор'е Чашніцкага раёна — мемарыяльная дошка.
Гл. таксама Бароўскі бой Пышнянскія баі Чашніцкія баі Лепельская аперацыя Лепельскі бой
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1942 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе