Liber Pontificalis (Кніга пантыфікаў) — зборнік дзей рымскіх пап, пачынаючы з апостала Пятра. Розныя версіі Liber Pontificalis сканчаюць аопвед на розных папах. Самая ранняя версія (Catalogus Felicianus) створана ў VI або VII стагоддзі і змяшчае інфармацыю аб папах да Фелікса IV (526—530) уключна. Пазнейшыя версіі даходзяць да Пія II (1458—1464).

Кніга напісана на лацінскай мове.

Аўтарства Аўтарамі Liber Pontificalis лічыліся:

Еранім Стрыдонскі. Версія Рабана Маўра, заснаваная на падробленай перапісцы Ераніма з папам Дамасіем, прыведзенай у шматлікіх рукапісах Liber Pontificalis. Анастасій Бібліятэкар (каля 810 — каля 880). Версія Анафрыа Панвініа. Абвергнута Цэзарам Бароніем і іншымі даследчыкаміCiampini «Examen Libri Pontificalis seu Vitarum Rom. Pont. quæ sub nomine Anastasii circumferuntur», Rome, 1688Schelstrate «Dissertatio de antiquis Romanorum Pontificum catalogis», Rome, 1692. Анастасію належаць, мабыць, толькі біяграфіі Мікалая I (858—867) і Адрыяна II (867—872). Папскі «кіраўнік» «Primicerius» Хрыстафор (Christopher) — біяграфія папы Стэфана II (752—757). Баніза з Сутры (Bonizo of Sutri, 1045—1090) — біяграфіі пап ад Яна XII (955—964) да Грыгорыя VII (1073—1085). Пандульф Пізанскі (Pandulf, 1101—1201) (Версія Андрэ Дзюшэна), альбо Пётр Пізанскі (Petrus Pisanus)Giesebrecht «Allgemeine Monatsschrift», Halle, 1852, 260 sqq.Watterich. Romanorum Pontificum vitæ, I, LXVIII sqq. — біяграфіі пап ад Грыгорыя VII (1073—1085) да Урбана II (1088—1099). Кардынал Базо (Boso, пам. каля 1181) — біяграфіі пап ад Геласія II (1118—1119) да Аляксандра III (1179—1181).

Склад Для кожнага рымскага папы (біскупа) пазначана:

час праўлення (датаванне па консулам і тэрмін); паходжанне і імя бацькі; спіс указаў; лік прызначаных прэсвітараў, дыяканаў і біскупаў; дата смерці і месца пахавання; іншыя звесткі.

Гістарычнасць Інфармацыю Liber Pontificalis з V стагоддзя можна лічыць гістарычнай. Больш раннія запісы спрэчныя, паколькі:

многія раннія звесткі (такія, як указы і інфармацыя аб пакутніцтве шэрагу першых біскупаў) ўнікальныя і не адлюстраваны ў іншай літаратуры таго ж і больш ранняга перыяду; даты смерці пап, мабыць, узыходзяць да дат іх памяці, зафіксаваным каля IV стагоддзя.

Некаторыя копіі Liber Pontificalis ўтрымліваюць звесткі, якіх няма ў іншых копіях (напрыклад, аб Папесе Іаане). Гэтыя звесткі, відаць, з’яўляюцца познімі ўстаўкамі.

Раннія датаванні Liber Pontificalis ўзыходзяць да Catalogus Liberianus (са складу Chronographus Anni 354) і разыходзяцца з «Царкоўнай гісторыяй» Яўсевія Кесарыйскага і хронікай св. Ераніма, што абцяжарвае пабудову дакладнай храналогіі ранніх рымскіх біскупаў.

Спасылкі

Liber Pontificalis (Catalogus Felicianus) Liber Pontificalis (розныя рукапісы) Catholic Encyclopedia

Катэгорыя:Дакументы Каталіцкай Царквы Катэгорыя:Гісторыя папства Катэгорыя:Старажытныя кнігі