Стэманіта́льныя (Stemonitales) — парадак міксаміцэтаў, шырока распаўсюджаны ў прыродзе.
Stemonitales — назва гэтага парадку згодна Міжнароднаму кодэксу батанічнай наменклатуры. У заалогіі і пратысталогіі вядомы як атрад Stemonitida.
Уключае 1 сямейства — .
Апісанне прадстаўляе сабой афанаплазмодый. Далікатны, спачатку празрысты, затым можа быць белым або злёгку жоўтым.
ніткаваты, часта ў выглядзе сеткі, звычайна цёмны.
Спараносныя структуры — часцей за ўсё спарангіі, часам эталіі або псеўдаэталіі. Развіваюцца над гіпаталусам. Спарангій бывае шарападобны, эліптычны, цыліндрычны, з больш ці менш выяўленай ножкай. Карбанату кальцыю ў спараносных структурах няма (за выключэннем роду ).
Споры ў масе цёмна-карычневыя, чырванавата-карычневыя, цёмна-фіялетавыя ці амаль чорныя.
Пашырэнне Вядома больш за 150 відаў. Пашыраны па ўсім зямным шары. Сапратрофы. Сустракаюцца галоўным чынам летам і восенню у вільготных і цёмных мясцінах на адмерлай драўніне і апалым лісці.
Крыніцы
Літаратура