Царнікава () — горад (з 22 жніўня 2026) у Відзэмэ, Латвія; адміністрацыйны цэнтр Царнікаўскай воласці Адажскага края, стаіць на рацэ Гаўі паблізу яе вусця, за 30 км на паўночны ўсход ад Рыгі.
У 1875 годзе ў Царнікаўскім маёнтку пачаў працаваць рыбны завод Алвіна Кірша, які ў 1880 годзе арганізаваў першы ў Латвіі рыбагадавальнік. У савецкі час Царнікава — пасёлак гарадскога тыпу і аднайменны рыбалавецкі калгас у Рыжскім раёне. На тэрыторыі калгаса меўся рыбазавод, механічныя майстэрні, цэх дрэваапрацоўкі, развівалася садоўніцтва.
У 2009—2021 гадах Царнікава была цэнтрам Царнікаўскага края.
Асноўныя святы, якія адзначаюць ц Царнікаве — «Дзень рыбака» і «Дзень міногі» (у жніўні).
Крыніцы
Катэгорыя:Населеныя пункты Латвіі