11 студзеня 2023 года на некалькі гадзін прыпыніла ўсе паветраныя рэйсы ў ЗША, пакуль не ліквідавала збой сваёй сістэмы кіравання палётаў. Гэта першы за 20 гадоў у краіне выпадак, пасля падзей 11 верасня 2001 года, калі паветраныя зносіны былі прыпынены.

Ход падзей 10 студзеня падчас планавага тэхнічнага абслугоўвання сістэмы кіравання палётамі інжынер Федэральнага ўпраўлення авіяцыі па памылцы замяніў у праграме адзін файл іншым. У 15:28 яна раптам перастала працаваць, а пазней зусім адключылася, што выклікала значныя збоі ў дзейнасці паветранага транспарту. У 7:30 раніцы наступнага дня Федэральнае ўпраўленне авіяцыі загадала авіякампаніям прыпыніць усе ўнутраныя рэйсы. Самалётам, якія ўжо знаходзіліся ў паветры, было дазволена працягнуць шлях у пункты прызначэння. Каля 8:30 палёты пачалі аднаўляцца. Паўнавартасна авіяцыйныя зносіны ў ЗША аднавілася да 9 гадзін.

Наступствы У агульнай складанасці 32 578 рэйсаў былі затрыманы, у тым ліку знешнія. Акрамя таго, пасля інцыдэнту ўпалі акцыі амерыканскіх авіяперавозчыкаў. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн быў праінфармаваны аб збоі. Як заявіў Белы дом, ва ўрада не было ніякіх доказаў кібератакі на сістэму, але кіраўнік дзяржавы ўсё ж запатрабаваў правесці расследаванне.

Катэгорыя:Студзень 2023 года Катэгорыя:Падзеі 11 студзеня Катэгорыя:2023 год у ЗША