Масіраваны ракетны абстрэл Украіны Узброенымі сіламі Расійскай Федэрацыі адбыўся 14 студзеня 2023 года. Выбухі прагрымелі ў Дняпры, КіевеRussian missiles strike vital infrastructure in Kyiv and Kharkiv, Запарожжы, Харкаўскай, ЛьвоўскайРоссия дважды за день обстреляла Украину. В Днепре ракета попала в многоквартирный дом. Главное, Кіеўскай, Вінніцкай, Мікалаеўскай, Адэскай, Івана-Франкоўскай і Хмяльніцкай абласцях Украіны.
У шасці абласцях Украіны пашкоджаны аб’екты энергетычнай інфраструктуры. У адной ЦЭС разбураны энергаблок.
У Дняпры ракета трапіла ў шматпавярховы дом, забіўшы не менш як 45 чалавек і параніўшы не менш як 75; пра лёс яшчэ 35 чалавек пакуль нічога не вядома. Сярод параненых 14 дзяцей (самаму малодшаму — тры гады; 9-гадовая дзяўчынка знаходзіцца ў цяжкім стане); сярод забітых 15-гадовая дзяўчына.
Францыя назвала дадзены ўдар ваенным злачынствам Расіі. Расійскія ўлады не пракаментавалі свой учынак.
У Дняпры аб’явілі трохдзённую жалобу.
Ход падзей
14 студзеня 2023 года УС РФ зрабілі масіраваны абстрэл суседняй з імі Украіны. Выбухі прагрымелі ў Дняпры, Кіеве, Запарожжы, у Харкаўскай, Львоўскай, Кіеўскай, Вінніцкай, Мікалаеўскай, Адэскай, Івана-Франкоўскай і Хмяльніцкай абласцях Украіны. Расіяне паднялі ў паветра 17 бамбавікоў Ту-95, у моры выйшлі расійскія караблі, якія нясуць «Калібры»Россия нанесла новый ракетный удар по Украине, сообщается об обстрелах инфраструктуры. З пяці Ту-22м3 над Курскай вобласцю і над Азоўскім морам выпусцілі пяць крылатых ракет тыпу Х-22. (На дадзены момант у Украіны няма сродкаў СПА для перахопу такіх ракетВойна в Украине: в Днепре российская ракета попала в многоэтажный дом, Британия первая направит Киеву 14 танков). Харкаў расейцы абстралялі з ракетных комплексаў С-300.
Кіеў і Кіеўская вобласць
Кіеў і Кіеўская вобласць (і шэраг іншых абласцей) былі атакаваныя УС РФ двойчы — каля 09:00 і — каля 15:00Массированный ракетный обстрел Украины армией РФ. В Днепре разрушен многоэтажный дом, есть погибшие. У Дняпроўскай раёне Кіева быў удар па крытычнай інфраструктуры горада. У Дарніцкім раёне абломкам ракеты пашкодзіла аўтамабіль. У Кіеўскай вобласці расійскія ракеты пашкодзілі 28 жылых дамоў. Прадстаўнік ВСУ заявіў, што ранішні ўдар быў здзейснены балістычнымі ракетамі.
Адэса Адэская райдзяржадміністрацыя ў 15:07 паведаміла, што над Адэскім раёнам у адказ на пускі ракет з паветра і мора спрацавала СПА. У Адэсе спынілі электратранспарт.
Запарожжа Горад больш за 90 разоў быў абстраляны ракетамі С-300 з-пад Энэргадара.
Аўдзееўка У Аўдзееўцы расійскія войскі забілі з «Градаў» 3 чалавек.
Херсонская вобласць Часовае адключэнне электраэнергіі ў шэрагу мікрараёнаў Херсона і ў 35 населеных пунктах вобласці.
Харкаў У Харкаве спынілі метро.
Івана-Франкоўская вобласць
Удар па аб’екце энергетычнай інфраструктуры.
Мікалаеўская вобласць У Мікалаеўскай вобласці ў шэсць раніцы расіяне абстралялі Ачакіў і выбілі вокны ў шматпавярхоўцы. Быў пашкоджаны жылы дом у населеным пункце Куцурубскай абшчыны.
Іншыя гарады У Жытомірскай, Чаркаскай і Вінніцкай абласцях было ўведзена часовае адключэнне святла.
Разбурэнне шматпавярховага жылога дома ў Дняпры
У Дняпры каля 15:30 ракета тыпу Х-22 уразіла дзевяціпавярховы жылы дом па адрасе Набярэжная Перамогі, 118, разбурыўшы адзін пад’езд і 72 кватэры. Па дадзеных мясцовых уладаў, на раніцу 17 студзеня вядома пра 45 загінулыхDeath toll in Dnipro apartment strike rises to 44 і 75 параненых, у тым ліку 14 дзяцей; лёс яшчэ 35 жыхароў дома пакуль няясны. 39 чалавек былі выратаваны з-пад завалаў. Цудам выжыла 23-гадовая дзяўчына Анастасія Швец, якая ў шокавым стане была ў ваннай на сёмым паверсе — у верасні яе жаніх загінуў на расійска-ўкраінскай вайне; пра бацькоў, якія былі ў доме, нічога не вядома.
Абставіны Па хаце трапіла ракета таго ж тыпу, што і ўразіла гандлёвы цэнтр у Крэменчузе 27 чэрвеня 2022 года. Камандуючы Паветраных сіл ВСУ генерал-лейтэнант Мікалай Аляшчук заявіў, што ва ўкраінскай арміі на момант здарэння адсутнічалі сродкі для збіцця такіх ракет, і што за год поўнамаштабнай вайны з 210 запушчаных па Украіне ракет Х-22 не была збітая ні адна. Раней гучалі паведамленні аб паразе такіх ракет Алешчук назваў несапраўднымі і памылковымі. Украінская служба BBC выказала меркаванне, што заява камандуючага з’яўляецца адказам на заяву саветніка кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксея Арастовіча, які раней сцвярджаў, што расійская ракета Х-22 упала на дом у выніку паражэння сродкамі СПА.
Ракета на тэрыторыі Малдовы Паблізу вёскі Ларга Брычанскага раёна малдаўскія праваахоўныя органы знайшлі абломкі меркаванай ракетыВ Молдавии упали обломки ракеты.
Пацярпелыя Па стане на раніцу 16 студзеня вядома аб гібелі па меншай меры 35 чалавек (сярод якіх 15-гадовая дзяўчына) толькі ў Дняпры. Былі паранены 75 чалавек (уключаючы 14 дзяцей; самаму малодшаму — тры гады; 9-гадовая дзяўчынка знаходзіцца ў цяжкім стане), усе дзеці былі адпраўлены ў бальніцу.
Рэакцыя
Міжнародная супольнасць Міністэрства замежных спраў Францыі назвала атаку ваенным злачынствам і адзначыла, што яна сведчыць аб намеры Расіі эскалаваць вайну.
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што Расія — тэрарыстычная дзяржава і для яе прыйдзе час адказнасці за падобныя атакі.
Расія Па стане на 15 студзеня не было афіцыйных заяў расійскага боку аб разбурэнні дома ў Дняпры, аднак Міністэрства абароны Расіі апублікавала раніцай 15 студзеня паведамленне ў тэлеграм-канале з фатаграфіяй ракеты і подпісам «Зараджаем па поўнай». Расійскія дзяржаўныя СМІ не зрабілі ні адной публікацыі па нагоды разбурэння дома ў Дняпры.
Катэгорыя:Студзень 2023 года Катэгорыя:Падзеі 14 студзеня Катэгорыя:Масавыя забойствы ва Украіне Катэгорыя:2023 год ва Украіне