Сяргей Антонавіч Каспяровіч ( , Вілейка, Мінская вобласць, БССР) — эканаміст, спецыяліст у галіне матэматычных і інструментальных метадаў эканомікі. Кандыдат эканамічных навук (2003), дацэнт (2008). Рэктар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта (2023—2025). Рэктар Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (з 2025)
Біяграфія У 1998 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт з адзнакай. У 2003 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата эканамічных навук па спецыяльнасці «Матэматычныя і інструментальныя метады эканомікі». Працаваў у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце з моманту яго сканчэння, працаваў намеснікам дэкана інжынерна-эканамічнага факультэта па вучэбнай і навуковай рабоце з 2004 па 2010 год, выконваў абавязкі загадчыка кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемствах з 2009 па 2010 год. Займаў пасаду дэкана факультэта з 2010 па 2011 год. У 2011—2016 гадах займаў пасаду прарэктара па вучэбнай рабоце.
З 2016 па 2023 год працаваў у Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь начальнікам упраўлення вышэйшай адукацыі і начальнікам галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі.
У 2018 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
17 студзеня 2023 года прызначаны рэктарам Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэтаЛукашэнка ўзгадніў назначэнне рэктараў трох ВНУ.
20 лістапада 2025 года прызначаны рэктарам Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэтаЛукашэнка ўзгадніў назначэнне рэктараў у дзвюх ВНУ ў Мінску і Магілёве .
Узнагароды Ганаровая грамата Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь (2010)
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы прысвечаны эканоміцы і кіраванню народнай гаспадаркай і яе галінамі, эканоміцы прадпрыемства, прагназаванню і планаванню эканамічнай дынамікі, выкарыстанню эканоміка-матэматычных метадаў для распрацоўкі кіраўніцкіх рашэнняў, кіраванню інавацыямі, забеспячэнню эканамічнай бяспекі.
Аўтар і суаўтар больш за 70 навуковых прац, у тым ліку 11 вучэбна-метадычных дапаможнікаў.
Спасылкі Каспяровіч, Сяргей Антонавіч // Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі Касперович Сергей Антонович (Минск, Беларусь) КАСПЯРОВІЧ Сяргей Антонавiч // Вікіпедыя БДТУ
Катэгорыя:Рэктары Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Катэгорыя:Эканамісты Беларусі