Алена Віктараўна Куракіна ( , Чарняхоўск, Калінінградская вобласць, РСФСР) — музыказнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства (1999), дацэнт (2006). Дацэнт кафедры тэорыі музыкі, рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (з 2022 года).

Біяграфія Скончыла Калінінградскае музычнае вучылішча ў 1988 годзеЕлена Куракина — новый ректор Белорусской государственной академии музыки. У 1993 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі, там жа скончыла аспірантуру ў 1996 годзе пад кіраўніцтвам Мікалая Васільевіча Шыманскага.

З 1997 года працуе ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі на кафедры тэорыі музыкі, з 2003 на пасадзе дацэнта. У 2007—2014 гадах кіравала факультэтам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі. З 2014 па 2022 год выконвала абавязкі першага прарэктара. З 2022 года прызначана рэктарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Навуковая дзейнасць Асноўныя напрамкі навуковых інтарэсаў — гісторыя і метадалогія музычнай навукі, ладагарманічная арганізацыя музыкі, пытанні гісторыі і тэорыі музычнай акустыкі, праблемы сучаснай музычнай адукацыі.

Спасылкі КУРАКІНА АЛЕНА ВІКТАРАЎНА // Сайт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Куракіна, Алена Віктараўна // Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі

Катэгорыя:Музычныя педагогі Беларусі Катэгорыя:Рэктары Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі