Валерый Іосіфавіч Альшанскі () — беларускі спецыяліст у галіне машын, агрэгатаў і працэсаў лёгкай прамысловасці. Кандыдат тэхнічных навук (1985), дацэнт (1988), прафесар (2001).
Біяграфія Скончыў Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (спецыяльнасць «Машыны і апараты лёгкай прамысловасці», кваліфікацыя «Інжынер-механік», 1970), Рыжскі політэхнічны інстытут (аспірантура, 1981).
Працаваў у Будаўнічым упраўленні Віцебскай ЦЭЦ (1961—1962, майстар), БУ-36 трэста № 9 (1962, майстар), Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1970, механіка-тэхналагічны факультэт, у 1999—2000 — дэкан факультэта; кафедра «Тэхналогія і абсталяванне машынабудаўнічай вытворчасці», прафесар, з 1992 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: энергазабеспячэнне; нетрадыцыйныя і аднаўляльныя крыніцы энергіі; распрацоўка вогнетэрмастойкіх матэрыялаў і баявога адзення пажарных ратавальнікаў.
Мае брата Анатоля, спецыяліста ў галіне цеплатэхнікі і масапераводных працэсаў.
Узнагароды Граматы Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь (1995, 2003, 2010, 2013), канцэрна «Беллегпрам» (2003), Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (2003, 2013), Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта (2005, 2008).
Бібліяграфія Комплексный анализ взаимодействия петлеобразующих механизмов промышленных швейных машин и повышение качества выполнения рабочего процесса : автореферат диссертации … канидата технических наук : (05.02.13). ― Москва, 1984.
Літаратура Ольшанский Валерий Иосифович [Фото] // В народе тот не забудется, кто упорно и честно трудится // Віцьбічы = Витьбичи. — 2020. — 6 февр. — С. V. — (Прил.: «Вечерний Витебск»).
Спасылкі Ольшанский Валерий Иосифович