Сцяпан Сцяпанавіч Клімянкоў (нар. , в. Вялікая Сліва, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне парашковай металургіі. Доктар тэхнічных навук (1992), прафесар (1992).
Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Машыны і тэхналогіі апрацоўкі металаў ціскам», 1967; аспірантура, 1974).
Працаваў на Барысаўскім эксперыментальным заводзе мебельнай фурнітуры «Пралетарскі молат» (1968—1971, інжынер-канструктар), Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1974, механіка-тэхналагічны факультэт, кафедра «Машыны і тэхналогіі высокаэфектыўных працэсаў апрацоўкі», з 1980 — загадчык кафедры, са снежня 2016 — кафедра «Тэхналогія і абсталяванне машынабудаўнічай вытворчасці», прафесар).
Навуковыя інтарэсы: апрацоўка металаў ціскам; парашковая металургія; кампазіцыйныя матэрыялы; машынабудаванне.
Узнагароды Ганаровыя граматы Віцебскага абласнога камітэта КПБ (1989), Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1981, 1982), Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь (1995), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2005), Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта (2005, 2015) і інш.
Літаратура
Клименков Степан Степанович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 77.