Уладзіслаў Уладзіміравіч Пятаў (нар. , Віцебск) — беларускі спецыяліст у галіне парашковай металургіі і кампазіцыйных матэрыялаў. Доктар тэхнічных навук (2005), прафесар (2007).
Біяграфія Скончыў Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (спецыяльнасць «Тэхналогія машынабудавання, металарэзныя станкі і інструменты», 1982), Беларускі політэхнічны інстытут (аспірантура, 1987).
Працаваў у Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (1982—1984 і з 1988, механіка-тэхналагічны факультэт, кафедра «Машыны і тэхналогіі высокаэфектыўных працэсаў апрацоўкі», прафесар, у 2007—2011 — прарэктар па навуковай рабоце, са снежня 2016 — кафедра «Тэхналогія і абсталяванне машынабудаўнічай вытворчасці», прафесар).
Навуковыя інтарэсы: парашковая металургія; экструзія матэрыялаў.
Узнагароды Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2009).
Бібліяграфія Теоретические и технологические основы экструзии пластифицированных порошков : диссертация … доктора технических наук : 05.16.06 : защищена 20.05.2005 : утверждена 19.10.2005 / Пятов Владислав Владимирович. — Витебск, 2005. Материаловедение. Основные термины и понятия : пособие / [В. В. Пятов и др.]. — Витебск, 2000. Переработка гальваноотходов / Шелег В. К., Ковчур А. С., Пятов В. В. — Витебск, 2004. Теоретические и технологические основы холодной экструзии порошковых материалов / Пятов В. В. — Витебск, 2002.
Літаратура Пятов Владислав Владимирович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 390—391. Пятов Владислав Владимирович // Ученые-уроженцы Витебщины ― для инновационной Беларуси / А. В. Русецкий, Н. К. Толочко. — Витебск, 2007. — С. 134.
Спасылкі Пятов Владислав Владимирович // Бібліятэка ВДТУ
Катэгорыя:Матэрыялазнаўцы Беларусі