Кру́глік — васьмігранная ў плане драўляная абарончая вежа, вядомая ў ВКЛ ў XVI—XVII стагоддзях.

Круглікі звычайна мелі васьмігранную форму, часам васьміграннік мог ставіцца на адна- ці двухпавярховы чацвярык. Зверху накрываліся шатровым дахам.

У Віцебскіх замках XVII стагоддзя былі Валконскі, Духаўскі, Шарамецеў, Бабарыкін і Мяшчанскі круглікі.

Літаратура Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік — Мінск, 1993. — ISBN 5-85700-078-5

Катэгорыя:Архітэктура Катэгорыя:Фартыфікацыйныя збудаванні