You.com ― пошукавая сістэма, арыентаваная на прыватнасць. You.com абагульняе вэб-вынікі з дапамогай катэгорый, у адрозненне ад традыцыйных пошукавых сістэм, якая паказваюць спіс спасылак. Пошукавая сістэма была заснавана былымі супрацоўнікамі Salesforce у Пала-Альта (штат Каліфорнія, ЗША), публічная бэта-версія выйшла 9 лістапада 2021 года. У інтэрв’ю сузаснавальнік Рычард Сохер заявіў, што хоча пошукавую сістэму з балансам прыватнасці і персаналізацыі.
Гісторыя Вэб-сайт быў заснаваны ў 2020 годзе двума былымі супрацоўнікамі Salesforce Браянам МакКанам і Рычардам Сохерам. Пасля аб’явы аб адкрыцці публічнай бэта-версіі пошукавай сістэмы ў 2021 годзе яна атрымала 20 мільёнаў долараў ад Марка Беніёфа, заснавальніка Salesforce.
У сакавіку 2022 года кампанія запусціла YouWrite, тэкставы генератар GPT-3 для напісання электронных лістоў і іншых дакументаў .
У снежні 2022 года кампанія запусціла YouChat, чат-бота на аснове штучнага інтэлекту.
Вынікі пошуку Пошукавая сістэма паказвае вынікі пошуку, адсартаваныя па пэўных вэб-сайтах, напрыклад, Reddit. Карыстальнік можа сартаваць гэтыя катэгорыі. Для вэб-вынікаў выкарыстоўваецца выдача Microsoft Bing.
You.com не захоўвае IP-адрасы карыстальнікаў і не збірае інфармацыю карыстальнікаў для таргетынгу рэкламы. You.com прапануе два рэжымы: асабісты рэжым і прыватны рэжым, які з’яўляецца больш канфідэнцыйным. У адрозненне ад асабістага рэжыму, у прыватным рэжыме You.com не захоўвае пошукавыя запыты карыстальнікаў, не перадае партнёрам You.com IP-адрасы, месцазнаходжанне і не збірае ніякай інфармацыі аб пошуку.
Водгукі You.com атрымаў у цэлым станоўчыя водгукі, прычым галоўнай нагодай для крытыкі з’яўляецца спосаб арганізацыі інфармацыі, які The Verge назваў ашаламляльным.
Спасылкі
Катэгорыя:Пошукавыя сістэмы Катэгорыя:Сайты, якія з’явіліся ў 2021 годзе