Хасінта Хераніма дэ Эспіноса (ісп.: Jerónimo Jacinto Espinosa; —) — іспанскі гістарычны і рэлігійны жывапісец XVII стагоддзя.
Хасінта Хераніма дэ Эспіноса нарадзіўся 18 ліпеня 1600 года ў іспанскай правінцыі Алікантэ ў мястэчку Касентайна.
Спачатку навучаўся мастацкаму майстэрству ў свайго бацькі, мастака Хероніма Радрыгеса Эспіносы (ісп.: Jerónimo Rodríguez de Espinosa; 1562—1639), а затым у Франсіска Рыбальта ў горадзе Валенсіі.
Пазней удасканальваўся ў Італіі праз вывучэнне работ балонскіх майстроў і Антоніса ван Дэйка, дзякуючы чаму засвоіў моцны прыём выканання і цёплы каларыт палотнаў.