Рыхард Эльцэ (ням.: Richard Oelze; , , Каралеўства Прусія — або 26 лістапада 1980, Ніжняя Саксонія) — нямецкі мастак-сюррэаліст.

Жыццё і творчасць У 1914 годзе Р. Эльцэ паступіў у Школу прыкладнога мастацтва ў родным Магдэбургу, дзе вывучаў літаграфію (скончыў у 1918). На вячэрніх курсах ён вывучае тэхніку малюнка аголенай натуры. У 1918 годзе яго настаўнікамі былі Рыхард Вінкель і Курт Тух. У 1919—1921 гадах ён працягвае навучанне там жа як стыпендыят. У 1921—1925 гадах — студэнт школы Баухаўз, спачатку ў Веймары, у Іаганеса Ітэна, а затым у Дэсаў, дзе ў 1929 годзе атрымлівае месца выкладчыка. У 1926—1929 гадах мастак жыў і працаваў у Дрэздэне. Тут ён удзельнічаў у выставе Дрэздэнскі сецэсіён.

У 1929—1930 гадах ён знаходзіўся у швейцарскай Асконе. Падчас гэтай паездкі Р. Эльцэ знаёміцца з працамі майстроў-сюррэалістаў (спачатку па рэпрадукцыях). Пасля нядоўгага знаходжання ў Берліне ў 1932 годзе Эльцэ ў перыяд паміж 1932 і 1936 г. падоўгу жыве ў Італіі на возеры Гарда, а таксама ў Парыжы. У Парыжы ён завязвае знаёмства з вядомымі дзеячамі сюррэалізму — Андрэ Брэтонам, Сальвадорам Далі, Полем Элюарам і Максам Эрнстам. Пачынаючы з гэтага часу Эльцэ пачынае працаваць у сюррэалістычным стылі. У 1933 годзе ён быў прыняты ў парыжскі салон «Salon des Sur-Indépendants». У 1936—1937 гадах жывапісец працуе ў Італіі і Швейцарыі, у 1938 годзе ён вяртаецца ў Германію, і з 1939 жыве ў Ворпсведзе, у Ворпсведскай калоніі мастакоў. У тым жа 1939 годзе быў мабілізаваны ў германскае войска, быў на фронце і затым патрапіў у палон. Вызваліўшыся ў 1945 годзе, ён вяртаецца ў Ворпсведзе, тут мастак жыве і працуе да 1962 года, пасля чаго перабіраецца ў маёнтак Пастэхольц каля Гамельна.

У 1959 і 1964 гадах Р. Эльцэ ўдзельнічае ў выставах сучаснага мастацтва «documenta II» і «documenta III» у Каселі. У 1965 годзе мастак прыняты ў члены берлінскай Акадэміі мастацтваў.