Крыстафер Вільхельм Экерсберг (дацк. Christoffer Wilhelm Eckersberg; , Блокраг — , ) — дацкі мастак і педагог, заснавальнік Залатога стагоддзя дацкага мастацтва ў галіне жывапісу.
Біяграфія Крыстафер Экерсберг нарадзіўся ў Блокрагу (дат. Blåkrog) на поўдні паўвострава Ютландыя. З 1803 года вучыўся ў Акадэміі мастацтваў у Капенгагене, скончыў яе ў 1809 годзе з залатым медалём і атрымаў стыпендыю для паездкі ў Парыж. У 1811—12 гадах вучыўся ў майстэрні ў Ж. Л. Давіда. У 1813-16 гадах жыў у Рыме. З 1817 года — прафесар Акадэміі мастацтваў у Капенгагене, у 1827-29 — яе дырэктар. З-за праблем са зрокам перастаў пісаць. Памёр 22 ліпеня 1853 года ў Капенгагене падчас эпідэміі халеры. Пахаваны ў Капенгагене.