Тобіяс Штымер (;  — ) — швейцарскі мастак, малявальшчык і гравёр, прадстаўнік маньерызму.

Ствараў пераважна партрэты (Якаб Швіцэр з жонкай, 1564, Мастацкі музей, Базель) і малюнкі для вітражоў. Фасад дома Цум Рытэр у Шафгаўзене і мастацкае аздабленне астранамічнага гадзінніка ў Страсбургскім саборы (1571—1574) зроблены пад кіраўніцтвам Штымера. Яму таксама належыць жывапісны плафон у Новым замку ў Бадэн-Бадэне (1579).

Катэгорыя:Мастакі XVI стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Швейцарыі Катэгорыя:Графікі Швейцарыі Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты Швейцарыі Катэгорыя:Мастакі маньерызму