Факультэт эканомікі і менеджменту — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

Гісторыя У 1933 годзе быў заснаваны планава-эканамічны факультэт у Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі. У 1969 годзе — падзелены на два факультэты: факультэт эканомікі прамысловасці і факультэт планавання народнай гаспадаркі. З 1973 года абодва факультэты аб’яднаны ў адзіны планава-эканамічны. З 1991 года — факультэт эканомікі і кіравання вытворчасцю (пастанова Вучонага савета інстытута ад 26.03.1991). З 1992 года факультэт менеджменту Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта (загад рэктара ад 13.03.1992 № 68). З 1 студзеня 2018 года — факультэт эканомікі і менеджменту (загад рэктара ад 04.01.2018 № 3-А).

Кафедры эканомікі прамысловых прадпрыемстваў, арганізацыі і кіравання, эканомікі і кіравання прадпрыемствамі АПК, эканомікі прыродакарыстання, нацыянальный эканомікі і дзяржаўнага кіравання.

Спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве» (спецыялізацыі «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці», «Кіраванне інтэлектуальнай уласнасцю», «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве АПК», «Эканоміка прыродакарыстання», «Эканоміка працы»); «Нацыянальная эканоміка»; «Дзяржаўнае кіраванне»; «Менеджмент» (напрамак «Менеджмент (інавацыйны)») «Менеджмент» (напрамак «Менеджмент (сацыяльна-адміністрацыйны)») (спецыялізацыя «Кіраванне персаналам»).

Дэканы

У перыяд функцыянавання завочнага планава-эканамічнага факультэта Ядвіга Аляксандраўна Язвінская; Мікалай Андрэевіч Лісіцын (1955—?); Сяргей Пятровіч Бялько.

Дзённы, а ў наступстве аб’яднаны, планава-эканамічны факультэт Яўген Герасімавіч Зонтаў; Мікалай Сцяпанавіч Мартыновіч (1974—?); Аляксандр Іванавіч Рудэнка; Аляксандр Іванавіч Ярцаў.

Факультэт менеджменту Сяргей Пятровіч Бялько (1992—1998); Леанід Піліпавіч Догіль (1998—2003); Валянціна Аляксандраўна Сімховіч (2003—2016); Алена Уладзіміраўна Петрычэнка (з 2016).

Спасылкі Афіцыйны сайт факультэта

Катэгорыя:1933 год у Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 1933 годзе Катэгорыя:Партызанскі праспект (Мінск)