Анатоль Іванавіч Гаранін (, в. Чартавічы, Гомельская губерня — ) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1981), прафесар (1982). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія Скончыў Бежыцкі інстытут транспартнага машынабудавання (1951).

Працаваў на Зэльвенскай машынна-трактарнай станцыі (Гродзенская вобласць; галоўны інжынер, дырэктар), Гродзенскім гарадскім камітэце КПБ (1-ы сакратар), Гродзенскім абласным камітэце КПБ (загадчык прамысловага аддзела), Беларускім праектна-тэхналагічным інстытуце «Белбыттэхпраект» (1967—1973, дырэктар), адначасова Навукова-вытворчае аб’яднанне «Белбыттэхніка» (генеральны дырэктар), Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1976—1988, прафесар кафедры эканомікі прамысловых прадпрыемстваў), Акадэміі кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (1991—1993).

Навуковыя нтарэсы: эканоміка прамысловасці; эканоміка бытавога абслугоўвання насельніцтва; праблемы ўдасканалення кіравання.

Узнагароды Ордэны Айчыннай вайны 2-й ступені, «Знак Пашаны» і інш.

Бібліяграфія Социально-экономические проблемы бытового обслуживания населения (вопросы теории и практики) : автореферат диссертации … доктора экономических наук : 08.00.05 / Горанин Анатолий Иванович. ― Москва, 1980. Качество продукции и пути его повышения в машиностроении (на материалах машиностроительных предприятий Белорусской ССР) : автореферат диссертации … кандидата экономических наук : 594 / А. И. Горанин. ― Минск, 1968.

Літаратура Гаранін Анатоль Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 5. — С. 49. Горанин Анатолий Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 124. — Ошибочная дата рождения: 25.05.

Катэгорыя:Выпускнікі Бранскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта