thumb|200px|Герб Васілевічаў Вядомыя ўраджэнцы Васілевічаў:

__NOTOC__ thumb|175px|Мікалай Захаранка thumb|175px|Юрый Захаранка thumb|175px|Уладзімір Навуменка

Б Хаім Юдкавіч Бейлькін (нар. 1931) — беларускі гісторык яўрэйскага паходжання. Доктар гістарычных навук (1991). Прафесар (1991).

Ж Марыя Аўрамаўна Жыгар (1919 — ?) — беларускі ўрач, арганізатар аховы здароўя. Заслужаны ўрач БССР (1960).

З Таццяна Піліпаўна Заранок (1917—2007) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка БССР (1955). Народная артыстка БССР (1967).

Мікалай Андрэевіч Захаранка (нар. 1949) — беларускі паэт, празаік, драматург. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў. Юрый Захаранка (1952—1999) — міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь (1994—1995).

К Уладзімір Уладзіміравіч Казлоў (нар. 1985) — беларускі лёгкаатлет. Спецыялізуецца ў кіданні кап’я. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа. Леў Барысавіч Кофман (1936—2017) — заслужаны трэнер РФ. Доктар педагагічных навук, прафесарhttps://infosport.ru/person/fristail/kofman-lev-borisovich. Еўдакія Арцёмаўна Кухарава (1912—1996) — работнік сельскай гаспадаркі, звеннявая калгаса імя Сталіна Васілевіцкага раёна Палескай вобласці Беларускай ССР. Герой Сацыялістычнай Працы (1948).

Л Сцяпан Сцяпанавіч Лаўшук (нар. 1944) — беларускі літаратуразнавец, пісьменнік. Член-карэспандэнт НАН Беларусі (2004), доктар філалагічных навук (1998), прафесар.

Н Іван Навуменка (1925—2006) — беларускі пісьменнік і літаратуразнавец. Уладзімір Якаўлевіч Навуменка (1932—2005) — вучоны ў галіне эканамічнай геаграфіі і педагог, кандыдат геаграфічных навук (1974), прафесар (1990), Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1982).

Р Уладзімір Міхайлавіч Рудзянкоў (нар. 1939) — беларускі эканаміст, дыпламат.