Напад на пасольства Азербайджана ў Тэгеране быў здзейснены раніцай 27 студзеня 2023 года. У выніку здарэння адзін чалавек загінуў, двое атрымалі раненні. Нападнік быў раззброены супрацоўнікамі дыпмісіі і затрыманы паліцыяй. Афіцыйны Баку расцаніў напад як тэракт.

Інцыдэнт 27 студзеня 2023 года каля 08:30 раніцы па мясцовым часе 50-гадовы іранец Ясін Гусейнзадэ, узброены AK-47, здзейсніў напад на пасольства Азербайджана ў Іране. Ён пад’ехаў да дыпмісіі на аўтамабілі SAIPA Pride разам з двума непаўналетнімі дзецьмі: 14-гадовай дзяўчынкай і 7-гадовым хлопчыкам. Прарваўшы пост аховы, нападнік забіў начальніка службы аховы дыпмісіі Архана Рызван аглы Аскерава і параніў двух іншых ахоўнікаў пры прадухіленні атакі. Супрацоўнікам пасольства ўдалося раззброіць злачынца. Стан параненых ацэньваўся як здавальняючы.

Начальнік паліцыі Тэгерана брыгадны генерал Сардар Хусейн Рахімі заявіў, што паліцыя пачала аперацыю і затрымала нападніка. Паводле папярэдняй версіі следства, яго матывам былі «асабістыя і сямейныя праблемы». Рахімі паведаміў дзяржаўнаму тэлеканалу Press TV, што яго жонка, як паведамляецца, з’яўляецца грамадзянкай Азербайджана. Па словах Гусейнзадэ, яе «трымаюць у пасольстве ўжо дзевяць месяцаў».

У сацыяльных сетках распаўсюджалі відэа нападу. На запісы з камеры відэаназірання відаць, што неўзабаве пасля таго, як двое мужчын уваходзяць у будынак, да дыпмісіі набліжаецца машына Гусейнзадэ і ўразаецца ў іншую. Ён тут жа выходзіць з аўто і хутка накіроўваецца да пасольства з аўтаматычнай зброяй у руцэ. Перад будынкам стаіць паліцэйскі пост, але нападнік праходзіць міма.

Рэакцыя Прэзідэнт і міністр замежных спраў Азербайджана назвалі інцыдэнт тэрактам.

(СДБ) была заведзена крымінальная справа па артыкулах 12.2, 120.2.1, 12.2, 120.2.4, 12.2, 120.2.11, 12.2, 29, 120.2.7, 12.3, 214.2.1, 12.3, 214.2.3 і 12.2, 228.2.1 Крымінальнага кодэкса Азербайджана. Пачаліся следча-аператыўныя мерапрыемствы. СДБ Азербайджана накіравала звароты ў адпаведныя структуры Ірана для вырашэння неабходных пытанняў, звязаных з расследаваннем.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Студзень 2023 года Катэгорыя:Падзеі 27 студзеня Катэгорыя:Забойствы, здзейсненыя ў 2023 годзе Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты, здзейсненыя ў Іране Катэгорыя:2023 год у Іране