Дзмітрый Лясняк (нар. , Брэст) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Ніва» з Доўбізны (у арэндзе з брэсцкага «Дынама»).
Клубная кар’ера Выхаванец брэсцкай СДЮШАР-8, з 2018 года гуляў за юнацкія каманды мясцовага «Дынама», у 2020 годзе пачаў выступаць за дубль. У пачатку 2021 года разам з акадэміяй дынамаўцаў перайшоў у брэсцкі «Рух», дзе таксама стаў выступаць за дубль. У пачатку 2022 года «Рух» зняўся з чэмпіянату Беларусі, але паўабаронца працягваў выступаць за каманду клуба ў юнацкім першынстве.
У чэрвені 2022 года вярнуўся ў брэсцкае «Дынама», падпісаўшы двухгадовы кантракт. 10 ліпеня 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» (0:1). У далейшым працягваў рэгулярна з’яўляцца ў асноўнай камандзе, нярэдка ў стартавым складзе.
У студзені 2023 года падпісаў новае двухгадовае пагадненне з «Дынама». У сакавіку 2024 года быў аддадзены ў арэнду ў «Ніву» з Доўбізны.
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2020 дубль Дынама 3 0 2021 дубль Рух 14 0 2022 (2) Д1 Дынама 12 0 2023 Д1 Дынама 4 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Ніва Доўбізна