BrainPort — гэта тэхналогія, з дапамогай якой сэнсарная інфармацыя можа быць адпраўлена ў мозг праз масіў электродаў, які знаходзіцца на верхняй частцы языка (г.з. транслінгвальна). Упершыню канцэпцыя была прапанавана амерыканскім даследчыкам у галіне нейрапластычнасці , які ў 1998 годзе заснаваў кампанію WicabBrainPort Technology | Vision and Balance, спецыялізуючуюся на вытворчасці прылад BrainPort.

У прыладзе з выкарыстаннем тэхналогіі BrainPort лічбавая камера фіксуе выгляд навакольнага асяроддзя, затым інфармацыя апрацоўваецца кантроллерам, які пераўтварае яе ў электрычныя імпульсы. Далей імпульсы праз матрыцу электродаў (20 на 20), прыкладзеную да языка дасылаюцца ў мозг чалавека. Чалавечы мозг здольны інтэрпрэтаваць гэтыя імпульсы як візуальныя сігналы і перанакіроўваць іх ў тую частку кары галаўнога мозгу, якая адказвае за зрок. Дзякуючы нейрапластычнасці мозгу ўжо праз некалькі дзён ці нават гадзін у сляпых візуальная інфармацыя пачынае дасягаць глядзельнай кары, і яны пачынаюць арыентавацца ў прасторы. У 2015 годзе тэхналогія BrainPort была ухвалена (FDA) у ЗША для выкарыстання людзьмі з парушэннямі зроку.

Крыніцы

Літаратура

Кин С. Дуэль нейрохирургов. Как открывали тайны мозга, и почему смерть одного короля смогла перевернуть науку. — М: Бомбара. — 2019 , ISBN 978-5-04-101517-6

Катэгорыя:Нейрабіялогія Катэгорыя:Зрокавая сістэма Катэгорыя:Нейрафізіялогія Катэгорыя:Медыцынскае абсталяванне Катэгорыя:Сляпыя