Мінскае маршрутнае таксі — сукупнасць рэгулярных маршрутаў маршрутнага таксі ў г.Мінску.
Гісторыя Як тып транспарту, маршрутныя таксі ўпершыню ўведзеныя аўтакамбінатам таксаматорнага транспарту ў Мінску ў 1974 годзе з мэтай паляпшэння перавозкі пасажыраў з цэнтра гораду ў жылыя раёны. На маршрутах выкарыстоўваліся мікрааўтобусы РАФ-977ДМ, а з канца 70-х — РАФ-2203.
Пасля распаду СССР маршрутныя таксоўкі зніклі з вуліц гораду і з'явіліся зноў толькі ў 1996-м.Маршрутные такси
Рухомы склад Паслугі маршрутных таксі надаюць у Мінску як прыватныя кампаніі, так і дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс». Апроч мікрааўтобусаў «Газель» таксама выкарыстоўваюцца: Mercedes-Benz Sprinter, Volkswagen Transporter, Peugeout Boxer, Ford Transit і некаторыя іншыя мадэлі розных вытворцаў.
Аплата праезду Кошт праезду ў маршрутных таксі незафіксаваны: на розных маршрутах выкарыстоўваецца розны кошт, але ўтрымліваецца ў межах 1.50-2 руб.Кошт праезду ў мінскіх маршрутках дасягнуў 2000 рублёў МЕНСК.BY Да таго ж, кошт можа быць зніжаны, калі пасажыр праязджае нязначную частку маршруту.
Крыніцы
Спасылкі Маршрутные такси. Транспорт в Минске
Катэгорыя:Транспарт Мінска Катэгорыя:З’явіліся ў 1974 годзе Катэгорыя:1974 год у Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 1996 годзе Катэгорыя:1996 год у Мінску