Фані Гензель (, пры нараджэнні Мендэльсон (Mendelssohn); , пасля хрышчэння таксама Бартольдзі (Bartholdy),  — , ) — нямецкая спявачка, піяністка і кампазітарка. Сястра Фелікса Мендэльсона Бартольдзі, дзедам іх абодвух быў вядомы яўрэйска-нямецкі філосаф-асветнік Мозес Мендэльсон.

Біяграфія Мендэльсон нарадзілася ў Гамбургу ў 1805 годзе. Была найстарэйшай з чатырох дзяцей, у тым ліку кампазітара Фелікса Мендэльсона. Яе бацькамі былі Аўрам Мендэльсон, сын філосафа Мозеса Мендэльсона, і Лея, унучка прадпрымальніка Даніэля Іцыга, народжаная Саламон. Яе дзядзька быў банкір Джозэф Мендэльсон.

Свае першыя ўрокі ігры на фартэпіяна яна атрымала ад сваёй маці. Яна нядоўга вучылася ў піяністкі Мары Біго ў Парыжы і ў Людвіга Бергера. У 1820 годзе Фані разам са сваім братам Феліксам далучыліся да Спеўнай акадэміі ў Берліне, якую ўзначальваў Карл Фрыдрых Цэльтэр.

Яе голасам захапляўся Гётэ, які прысвяціў ёй верш (1827). У 1829 годзе выйшла замуж за берлінскага мастака Вільгельма Гензеля, брата паэткі Луізы Марыі Гензель, і неўзабаве нарадзіла яму сына. Яе ўнукамі з’яўляюцца філосаф Паўль Гензель і матэматык Курт Гензель.

У 1839—1840 гадах падарожнічала з сям’ёй па Італіі. Выступала з нядзельнымі канцэртамі, у тым ліку выконвала Баха, Моцарта, Бетховена, а таксама сачыненні брата. Падчас аднаго з такіх выступаў памерла ад апаплексічнага ўдару. Брат, які трапіў пасля яе смерці ў глыбокую дэпрэсію, памёр праз некалькі месяцаў.

Творчасць Аўтарка трох арганных прэлюдый (1829), драматычнай п’есы для сапрана і аркестра «Геро і Леандр» (1832), фартэпіяннага і струннага квартэтаў, некалькіх кантат, вакальных твораў на вершы Гётэ, Гейнэ, Ленау, Ламарціна і іншых паэтаў-рамантыкаў для фартэпіяна, сярод якіх найболей вядомы цыкл з 12 мініяцюр «Год» (1841). Нараўне з Кларай Шуман і Луізай Фаранк, Фані Мендэльсон — найбольш вядомая сярод кампазітарак XIX ст. Выдадзены яе лісты і дзённікі, ёй прысвечана некалькі раманаў-біяграфій.