Арад () — румынскі жудзец у рэгіёне Трансільванія (гістарычная вобласць Крышана).

Геаграфія Плошча — 7754 км² (3,6 % ад тэрыторыі Румыніі). Арад мяжуе з жудзецам Біхор на поўначы і паўночным усходзе, з жудзецом Алба на ўсходзе, з жудзецам Хунедаара на паўднёвым усходзе, з жудзецам Тыміш на поўдні і з Венгрыяй на захадзе. Тэрыторыю жудзеца Арад можна падзяліць на 2 геаграфічныя рэгіёны: горы — на ўсходзе і раўніна — на захадзе. Кожны з іх займае прыкладна палову ад плошчы Арада. Вышыня рэгіёна над узроўнем мора мяняецца ад 1489 м (на ўсходзе) да 100 м (на захадзе).

Арад мае тыповы ўмераны кантынентальны клімат. Сярэднегадавая тэмпература мяняецца ад 10 °C (на раўнінах) да 6-8 °C (ва ўзгорыстых і гарыстых раёнах). Сярэднегадавы ўзровень ападкаў змяняецца ад 565—600 мм (на раўнінах) і 700—800 мм (ва ўзгорыстай мясцовасці) да 800—1200 мм (у гарах).

Асноўныя рэкі — Мурэш і Крышул-Алб, рачная сетка прадстаўлена іх прытокамі.

Насельніцтва

Крыніцы

Катэгорыя:Жудзецы Румыніі