Віктар (Вінцэсь, Вінцусь) Іванавіч Казлоўскі (, Мрочкі, Уздзенскі раён, Мінская вобласць — ) — беларускі паэт.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Менскі беларускі педагагічны тэхнікум, а ў 1931 г. — літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне БДУ. Працаваў у рэдакцыях газет і часопісаў, Беларускім дзяржаўным выдавецтве. Да вясны 1935 г. — карэспандэнт газеты «Звязда». З-за хваробы пераехаў у вёску.

Памёр 24.02.1975 г.

Творчасць Упершыню выступіў з вершамі ў друку ў 1925 г. (газета «Савецкая Беларусь»). Выдаў у 1932 г. зборнікі вершаў «Слова аб юнай краіне», «Музыка працы» і паэму «Рахіль».

Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы М. Асеева, М. Ісакоўскага, І. Уткіна.

Літаратура

Катэгорыя:Нарадзіліся ва Уздзенскім раёне