Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белпошта» — нацыянальны аператар паштовай сувязі Рэспублікі БеларусьПочтовая деятельность.
Член Сусветнага паштовага саюза (UPU) з 1947 годаБелпочта - национальный почтовый оператор Беларуси.
Функцыі прадпрыемства Паштовае абслугоўванне як унутры краіны, так і пры перасылцы міжнароднай карэспандэнцыі. Прадастаўленне сацыяльна значных паслуг: прыём плацяжоў, банкаўскія і страхавыя паслугі, продаж тавараў спажывецкага попыту.
Удзел у пераследзе недзяржаўнай прэсы У жніўні 2020 года «Белпошта» перастала дастаўляць падпісчыкам недзяржаўную грамадскую-палітычную газету «Народная Воля»https://www.intex-press.by/2020/08/26/zachistka-infopolya-tipografiya-ne-pechataet-negosudarstvennye-smi-a-belpochta-ostavila-podpischikov-bez-narodnoj-voli/ . Пазней «Белпошта» адмовілася распаўсюджваць «Народную Волю», падала ў суд на гэтую газету і на «Свободные новости плюс»: паводле «Белпошты», паслугі па дастаўцы часткі іх тыражу былі аказаныяhttps://web.archive.org/web/20210122041119/https://naviny.media/article/20210104/1609769703-skolko-mozhno-kak-vyzhivayut-negosudarstvennye-gazety.
У лістападзе 2020 года «Белпошта» не ўнесла 4 буйныя недзяржаўныя газеты ў свой падпісны каталог на 2021 годhttps://reform.by/176314-neskolko-krupnyh-izdanij-ne-vkljucheny-v-podpisnoj-katalog-belpochty.
У красавіку 2021 года «Белпошта» адмовілася браць на рэалізацыю ў сваіх аддзяленнях і ўключаць у падпісны каталог на 2-е паўгоддзе 2021 года прыватнае баранавіцкае выданне «Intex-press»https://novychas.by/hramadstva/belposzta-ne-ukljuczae-intex-press-u-padpisny-ka. У чэрвені 2021 года генеральны дырэктар «Белпошты» заявіла пра неўключэнне ў падпісны каталог на 2-е паўгоддзе 2021 года яшчэ адной недзяржаўнай газеты («Новы Час»), праз падазрэнне выдання ў публікацыі матэрыялаў, якія парушаюць заканадаўства аб СМІhttps://novychas.by/palityka/rup-belposzta-raptouna-peradumala-i-vykljuczylahttps://novychas.by/hramadstva/czytaczy-novaha-czasu-piszuc-zvaroty-na-belposz.
Гл. таксама Гісторыя паштовых марак Беларусі
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Кампаніі Беларусі Катэгорыя:Паштовыя арганізацыі і кампаніі Катэгорыя:Пошта Беларусі