Chrysina limbata — від жукоў з сямейства пласцініставусых. Ён адрозніваецца сваім глянцава-залацістым (па іншых дадзеных-срэбным) колерам. Бляск гэтых жукоў тлумачаць як прыстасаванне для таго, каб заставацца незаўважанымі ў трапічным лесе, дзе кроплі вады зіхацяць паўсюль, разнастайна адлюстроўваючы прамяні святла. Тое, як менавіта надкрыллі гэтых жукоў адлюстроўваюць святло, даследавалася навукоўцамі.
Распаўсюджанне Насяляюць у Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыцы (згадваецца Коста-Рыка).
Выкарыстанне чалавекам З’яўляюцца аб’ектам гандлю насякомымі.
Катэгорыя:Насякомыя Паўднёвай Амерыкі Катэгорыя:Насякомыя Цэнтральнай Амерыкі Катэгорыя:Пласцініставусыя