Еўрапейская праўда (ЕП; ) — інтэрнэт-выданне Украіны, прысвечанае Еўропе, НАТА і рэформам ва Украіне. Сайт «Еўрапейскай праўды» запрацаваў у пачатку чэрвеня 2014 года. Выданне створана і кіруецца журналістамі Сяргеем Сідарэнкам і Юрыем Панчанкам.
Гісторыя Ідэя заснавання «Еўрапейскай праўды» належыць журналістам Сяргею Сідарэнку і Юрыю Панчанку, якія засталіся без працы пасля закрыцця газеты «Коммерсантъ-Украина».
«Еўрапейскую праўду» часта памылкова лічаць падраздзяленнем «Украінскай праўды», хоць праект з’яўляецца незалежным выданнем з юрыдычна асобнай рэдакцыяй і звязаны з «Украінскай праўдай» дамовай аб партнёрстве і абмене кантэнтам. Аднак рэдактары прытрымліваюцца агульных прынцыпаў і часта супрацоўнічаюць пры падрыхтоўцы матэрыялаў.
Змена ўласніка «Украінскай праўды» ў 2021 годзе не змяніла адносіны паміж выданнямі.
Сайт быў запушчаны ў пачатку чэрвеня 2014 года.
21 студзеня 2022 года выданне афіцыйна запусціла англамоўную версію.
Рэдакцыйныя прынцыпы:
Адказнасць за дакладнасць інфармацыі, якая распаўсюджваецца выданнем. Прызнанне памылак. Павага да разнастайнасці думак. СМІ ў сваёй працы кіруецца грамадскай цікавасцю. ЕП паважае прыватнае жыццё. Пры неабходнасці журналісты гарантуюць ананімнасць крыніцы інфармацыі. Выданне стаіць на абароне правоў чалавека. ЕП шануе і абараняе сваю незалежнасць.
Фінансаванне Фінансаванне праекта ажыццяўляецца пераважна за кошт падтрымкі міжнародных донараў пры ўмове іх неўмяшання ў рэдакцыйную палітыку. Фінансавую падтрымку «Еўрапейскай праўдзе» аказвалі Еўрапейскі фонд дэмакратыі, Міжнародны фонд Адраджэння, Рада Еўропы, NATO Public Diplomacy Division (PDD), Еўрасаюз, МЗС Чэхіі, National Endowment for Democracy і г.д.
3 2018 ключавым донарам праекта з’яўляецца Нацыянальны фонд дэмакратыі (NED), які фінансуецца з бюджэту Кангрэса ЗША.
Па словах рэдактара «Еўрапейскай праўды» Сяргея Сідарэнкі, «ЕП» з’яўляецца непрыбытковай арганізацыяй (рэдакцыя юрыдычна зарэгістравана як грамадская арганізацыя).
Ацэнка Паводле апытання 103 экспертаў у 2021 годзе, анлайн-выданне найбольш якасна асвятляла пытанні знешняй палітыкі сярод украінскіх медыя.
У снежні 2021 года Сяргей Сідарэнка перамог у Нацыянальнай прэміі «Высокія стандарты журналістыкі - 2021» у катэгорыі «За пастаянны, якасны медыйны праект/прадукт».
Катэгорыя:Інтэрнэт-СМІ Катэгорыя:Сродкі масавай інфармацыі Украіны Катэгорыя:З’явіліся ў 2014 годзе Катэгорыя:Сайты, якія з’явіліся ў 2014 годзе Катэгорыя:Украінская мова ў інтэрнэце Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Вольная прэса Усходняй Еўропы»