Акмір Егішавіч Агаханянц (5 студзеня 1927, Ленінград — 28 кастрычніка 2002) — фізіка-географ, акадэмік Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў (1993). Доктар геаграфічных навук (1968), прафесар (1969). Заслужаны дзеяч навук Таджыкістана (1990).

Біяграфічныя звесткі Скончыў Ленінградскі педагагічны інстытут (1948). Працаваў у АН Таджыкістана, Калінінградскім універсітэце. З 1970 намеснік дырэктара Цэнтральнага батанічнага сада АН Беларусі, з 1971 у Беларускім педагагічным універсітэце.

Навуковыя працы па батанічнай геаграфіі і геаэкалогіі пазатрапічнай Еўразіі.  

Выбраная бібліяграфія Аридные горы СССР. — М., 1981. Ботаническая география СССР. — Мн., 1986.

Літаратура

Катэгорыя:Географы СССР