Крэмона (, ) — правінцыя ў Італіі, якая знаходзіцца ў адміністрацыйнай вобласці Ламбардыя. Сталіцай правінцыі з’яўляецца горад Крэмона.

Плошча правінцыі — 1771 км². Па даных перапісу 2008 года насельніцтва — больш за 358 тысяч чалавек. Правінцыя ўключае ў сябе 115 камун. Ад суседняй правінцыі П’ячэнца Крэмона аддзелена ракой По; па рацэ Ольё праходзіць мяжа паміж правінцыямі Крэмона і Брэшыя.

Катэгорыя:Правінцыі Ламбардыі